Logo Polskiego Radia
Print

Лячэньне болю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.09.2015 16:10
Сусьветная арганізацыя здароўя прыраўнівае нелячэньне болю да катаваньняў, а доступ да лячэньня болю лічыць адным з асноўных правоў чалавека.

Хворых, якім трэба дапамагчы суцішыць боль, становіцца ўсё больш, аднак месцы, дзе яны могуць шукаць дапамогу, увесь час скарачаюцца. Яшчэ нядаўна адмысловых дыспансэраў было 220, цяпер – толькі 179.

У крайніх выпадках боль вядзе хворага наўпрост да суіцыду. Таму Сусьветная арганізацыя здароўя прыраўнівае нелячэньне болю да катаваньняў, а доступ да лячэньня болю лічыць адным з асноўных правоў чалавека. У Польшчы гэтае права пастаянна парушаецца. Дыспансэры зачыняюцца, таму што яны стратныя. Нацыянальны фонд здароўя (НФЗ) плаціць 26 злотых за адзін візыт. – Анэстазіёлягі, якія працуюць у дыспансэрах лячэньня болю, часта робяць гэта па заангажаванасьці, а не для заробку. За месяц працы атрымліваюць менш, чым за адно дзяжурства ў шпіталі, – тлумачыць доктар Й.Пышкоўска, старшыня Польскага таварыства Паліятыўнага лячэньня. Да таго ж лекары баяцца даваць рэцэпты на лекі з дабаўкай опійных субстанцый. Іх прымяненьне ў Польшчы ў некалькі разоў меншае, чым у краінах Заходняй Эўропы. У пераліку на аднаго жыхара ў Польшчы выкарыстоўваецца за год 5 мг марфіна. У Францыі, Нямеччыне, Швэцыі – у пяць-шэсьць разоў больш.

яс/Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт