Logo Polskiego Radia
Print

“Справядлівасьць” па-крэмлёўску

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.08.2015 15:30
Расея ўсё часьцей практыкуе выкраданьні замежных грамадзян.
PAP

Потым іх судзяць на сфабрыкаваных працэсах, піша штодзёнка “Rzeczpospolita”.

Год за кратамі расейскай турмы правёў украінскі рэжысёр Алег Сянцоў. Яго арыштавалі на Крыме пасьля анэксіі выспы, ды выслалі ў Маскву. Цяпер расейская пракуратура дамагаецца для яго 23 гады турмы за “нібыта” тэрарыстычны акт – падпальваньне дзьвярэй адной прарасейскай арганізацыі. Украінец заявіў у адказ, што не чакае аніякай справядлівасьці ад акупантаў. Працэс сфабрыкаваны, што бачна па тым, як сьведкі прызнаюцца, што давалі паказаньні на ўкраінца пад ціскам і катаваньнямі сьледчых. Разам з тым, выданьне піша, што на пазыцыю расейскага суда гэта ніяк не паўплывае.

Затрыманы ўкраінскі рэжысёр – гэта не адзін выкрадзены Крамлём. У сераду расейскі суд асудзіў на 13 гадоў турмы эстонскага афіцэра, якога Масква абвінаваціла ў нелегальны пераходзе праз мяжу, шпіёнстве ды кантрабандзе зброяй. Насамрэч расейцы выкралі эстонцы з тэрыторыі ягонай краіны, калі ён знаходзіўся ў памежным рэгіёне, піша выданьне.

Найбольш вядомым на сёньня вязьнем Крамля, якога выкралі зь тэрыторыі іншай дзяржавы, зьяўляецца Надзея Саўчанка. Яе выкралі з тэрыторыі украінскага Данбасу, прывезьлі патаемна ў Расею, дзе цяпер спрабуюць судзіць. Расейская пракуратура заявіла на днях, што Саўчанка сама прыехала ў Расею, дзе яе й арыштавалі.

На гэтым сьпіс выкрадзеных Расеяй не завяршаецца. На днях украінец з Луганску, які паехаў лячыцца ў Расею, трапіў ў псыхіятрычны шпіталь. Мясцовае ФСБ спрабавала зрабіць з непісьменнага калгасьніка жаўнера батальёну “Днепр”, каб потым прышыць ім масавыя расстрэлы. Гэтыя прыклады павінны стаць папярэджаньне пра тое, што адбываецца ў Расеі, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт