Шэрая зона працаўнікоў з Украіны і Беларусі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.07.2015 11:39
Працуюць без кантрактаў, без якой-небудзь аховы ад насільля, у тымі ліку эканамічнага, а таксама фізычнага і псыхічнага.
Ніхто ня хоча легальна працаўладкоўваць супрацоўнікаў з Усходняй Эўропы ў якасьці апякунак пажылых і хворых людзей. Затое нелегальна гэта робяць у Польшчы тысячы – піша Dziennik Gazeta Prawna.
Інстытут грамадзкіх справаў (Instytut Spraw Publicznych) правёў анкеты ў 198 аб’ектах, якія займаюцца апекай над старэйшымі людзьмі. Ва ўсіх установах працавала толькі 13 чалавек з-за мяжы, у тым ліку 5 з Украіны. Кіраўнікі аб’ектаў тлумачылі, што хапае палякаў, якія жадаюць выконваць гэтую працу, іншыя казалі пра моўны бар’ер.
У сваю чаргу з кожным годам усё больш украінак працуе ў якасьці апякунак, але нелегальна. Вельмі рэдка ўдаецца ім знайсьці легальнае працаўладкаваньне. Гэта прыхаваная, нябачная рабочая сіла. У мінулым годзе ўкраінцы атрымалі больш за 250 тыс. візаў з дазволам на працу, а ў Кампаніі сацыяльнага страхаваньня (ZUS) зарэгістравалася толькі адна пятая з іх. Зразумела, частка скарысталася сваёй візай толькі дзеля таго, каб праз Польшчу праехаць транзытам і адправіцца далей на Захад у пошуках працы, але большасьць працуе ў польскай шэрай зоне. Без кантрактаў, без якой-небудзь аховы ад насільля, у тымі ліку эканамічнага, а таксама фізычнага і псыхічнага.
Фундацыя добрых ініцыятываў правяла апытаньне паўсотні імігрантак з Ўкраіны і Беларусі, у кожнай была вышэйшая адукацыя. Амаль адна чацьвёртая сустрэлася асабіста з дыскрымінацыяй, а больш чым палова былі сьведкамі дыскрымінацыі жанчын з іх краін. Украінкі ці беларускі таньнейшыя, чым полькі, згаджаюцца на горшыя ўмовы жыцьця і зарплаты. Сытуацыя падобная, як у выпадку полек, якія выяжджаюць працаваць апякункамі ў Нямеччыну, але там вельмі рэдка прымаюць нелегальна на працу, а ў Польшчы гэты рынак яшчэ зусім дзікі.
Dziennik Gazeta Prawna/нг