Logo Polskiego Radia
Print

Гарманізацыяй па свабодзе перасоўваньня

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.07.2015 17:30
  • Гарманізацыя.mp3
Расея прапануе, каб забарона на ўезд у Беларусь аўтаматычна перакрывала ўезд у Расею. І наадварот.

З такой ініцыятывай выступіў расейскі бок. Крэмль абнаўляе дамоўленасьць пра гарантаваньне роўных правоў грамадзян на свабоду перасоўваньня.

Краіны СНД вядомыя выбарчым падыходам да грамадзян, як сваіх, так і чужых. У дачыненьні да чужых, гэта праяўляецца ў стварэньні ды рэгулярным абнаўленьні “сьпісаў неўязных асоб”. Дзеля праўды, трэба зазначыць, што такая практыка агульнапрынятая ў сьвеце. Аднак у СНД яна мае выключна палітычны характар. На днях Расея заявіла, што хацела бы “гарманізаваць гэтую практыку”. Спачатку ў рамках Саюза Расеі ды Беларусі, потым, магчыма, гэтая гарманізацыя пашырыцца й на Эўразійскі Зьвяз.

Слова "магчыма" тут даволі дарэчы, бо паводле словаў беларускіх праваабаронцаў, дагэтуль “гарманізацыі” на постсавецкай прасторы не вельмі спрацоўвалі. Пра свой досьвед стасункаў з сьпісамі неўязных распавядае беларускі праваабаронца з цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт