Logo Polskiego Radia
Print

Алесь Бяляцкі вырашыў пісаць адну кніжку ў год

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.07.2015 15:35
  • bialacki-ok.mp3
Два месяцы правёў беларускі праваабаронца ў Варшаве, дзе працаваў, між іншым, над новай публікацыяй.

Вядомы беларускі праваабаронца, пісьменьнік, былы палітвязень Алесь Бяляцкі правёў апошнія два месяцы ў Варшаве, што стала магчыма дзякуючы прысуджэньня яму прэміі імя Льва Сапегі. Кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» павінен быў атрымаць узнагароду яшчэ ў 2012 годзе, але тады Бяляцкі знаходзіўся ў беларускай турме.

Мэта прэміі – адзначыць выбітныя дасягненьні грамадзян Беларусі ў фармаваньні і разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці краіны, пабудове незалежнай, дэмакратычнай і эўрапейскай Беларусі ў лепшых традыцыях Рэчы Паспалітай.

Нам удалося паразмаўляць з віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім ужо на вакзале, калі ён чакаў ад’езду з Польшчы. У нашым эфіры праваабаронца падсумоўвае сваё прабываньне ў краіне, ацэньвае, што яму дала прэмія імя Льва Сапегі.

слухайце далучаны гукавы файл – інтэрвію Натальлі Грышкевіч з А. Бяляцкім

Прэмію імя Льва Сапегі ў папярэднія гады атрымалі: гісторык Валянцін Голубеў, літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч, гарадзенскі гісторык Сяргей Токць, Аляксандар Жлутка, Уладзімір Ляхоўскі, Андрэй Ляховіч, Алесь Лагвінец, Пётр Рудкоўскі, Іна Соркіна.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт