Logo Polskiego Radia
Print

Новы прэзыдэнт пра адносіны зь Нямеччынай

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.06.2015 12:01
А. Дуда высунуў чатыры ўмовы добрага супрацоўніцтва.
Президент Анджей ДудаПрезидент Анджей ДудаPolskie Radio

/

«Мы разьлічваем на тое, што пасьля ўваходу на пасаду новага прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды будзе працягвацца прагматычнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», – заявіў высокапастаўлены прадстаўнік нямецкіх уладаў выданьню Rzeczpospolita.

Гэта першы адказ немцаў на пастаўленыя Дудам умовы супрацоўніцтва з Нямеччынай. Гэта наступныя ўмовы: адмена Ангелай Мэркель блякады на будаўніцтва ў Польшчы ваенных базаў NATO; далучэньне Польшчы да перамоўнага працэсу па пытаньнях сытуацыі ва Ўкраіне; зьмякчэньне нормаў выкідаў СО2 для польскіх вугальных электрастанцый ды паляпшэньне статусу палякаў, якія пражываюць у ФРГ.

Калі Права і справядлівасьць кіравала Польшчай у гадах 2005-2007, адносіны паміж Нямеччынай ды Польшчай былі вельмі напружаныя. Відаць, Бэрлін хацеў бы пазьбегнуць паўтору гэтага сцэнару.

Цягам 10 гадоў Польшча ўзмацнілася, стала багацейшай, да ўлады прыйшло маладое пакаленьне, яна стала важным палітычным і эканамічным партнэрам Нямеччыны. Сытуацыя выглядае інакш – гавораць нямецкая крыніца выданьню.
Асноўнае пытаньне – базы NATO. Нельга ставіць у супрацьвагу Нямеччыны і Польшчы, паколькі гэтым карыстаецца Расея. Калі ўсе саюзьнікі, а перш за ўсё ЗША, вырашаць, што існуе неабходнасьць будаваць пастаянныя базы NATO ў Польшчы, тады Нямеччына ня будзе іх блякаваць, – адзначаюць прадстаўнікі нямецкіх элітаў.

Бэрлін ужо на гэтым тыдні падтрымаў разьмяшчэньне на ўсходніх рубяжах альянса, у тым ліку ў Польшчы, цяжкага ўзбраеньня. У гэтым годзе на тэрыторыі Польшчы будзе трэніравацца 2 тыс. нямецкіх жаўнераў. Больш прысылаюць толькі ЗША.
Цяжэй будзе выканаць умову наконт далучэньня Польшчы да перамоваў па Ўкраіне, паколькі на гэта не згаджаецца Расея. Але немцы кажуць, што Польшча ў некаторых аспэктах – важнейшы для Нямеччыны партнэр, чым Расея.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт