Logo Polskiego Radia
Print

Нізкая якасьць жыцьця палякаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.06.2015 11:01
Толькі ў катэгорыі «адукацыя» Польшча атрымала больш балаў, чым іншыя дзяржавы OECD.

pl.wikipedia.org
pl.wikipedia.org
Польскі інстытут міжнародных справаў прадставіў даклад «Польшча на фоне іншых краін», падрыхтаваны Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (OECD) – чытаем у выданьні Polska The Times. Стандарт і якасьць жыцьця ў Польшчы на фоне іншых высокаразьвітых краін усё яшчэ нізкія. Толькі ў катэгорыі «адукацыя» Польшча атрымала больш балаў, чым іншыя дзяржавы. Палякі добра адукаваныя, але працуюць даўжэй, чым іншыя, і за меншыя грошы. Людзі ў Польшчы праводзяць на працы ў сярэднім 1929 гадзін у год, а гэты паказчык у краінах OECD складае ў сярэднім на 164 гадзіны менш. Палякі працуюць больш, але зарабляюць менш. Сярэдні даход на аднаго чалавека ў сям’і ў Польшчы складае крыху больш за 16 тыс. даляраў, калі сярэдні даход у іншых краінах – амаль 24 тыс. Палякі больш працуюць, менш зарабляюць, і жывуць карацей, чым іншыя, на тры гады – у сярэднім 77 гадоў.

Таксама няма чым хваліцца, калі гаворка ідзе пра якасьць паветра і вады. Забруджанае паветра ўплывае на рост колькасьці захворваньняў на ракавыя пухліны і хваробы лёгкіх.

Жыхары Польшчы слаба карыстаюцца сваімі правамі, якія дае ім дэмакратычны дзяржаўны лад. Найлепшы прыклад – яўка на выбарах. Падчас апошніх выбараў толькі каля паловы палякаў пайшло галасаваць, калі ў іншых краінах OECD каля 72% асобаў з правам голасу ўдзельнічае ў выбарах.

Polska The Times/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт