Logo Polskiego Radia
Print

"Ведзьмака" перад прэм'ерай заказаў мільён гульцоў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.05.2015 12:03
Словы polish developer ужо не выклікаюць зьдзіўленьня сярод замежных гульцоў.
filweb.pl

19 траўня адбудзецца прэм’ера трэцяй часткі польскай кампутарнай гульні “Вядзьмак”. Праз чатыры гады пасьля прэм’еры другой часткі “Ведзьмака” словы polish developer (польскі распрацоўшчык) ужо не выклікаюць зьдзіўленьня сярод замежных гульцоў. Посьпех трэцяй часткі яшчэ больш узмацніць гэтую пазыцыю – мяркуе журналіст выданьня Dziennik Gazeta Prawna.

Гэта верагодней за ўсё самы дарагі польскі праект – стваральнікі выдаткавалі на яго як мінімум 40 мільёнаў злотых (каля 10 млн. эўра), акрамя таго, 35 млн. даляраў пойдзе на прамоўшэн акцыі. Гэтыя выдаткі хутка акупяцца, паколькі ўжо за тыдзень да прэм’еры аматары прыгодаў Ведзьмака заказалі звыш 1 млн. экзэмпляраў. Раней ніводзін польскі прадусэр не наблізіўся да гэтага выніку. Таксама гульня атрымала 200 узнагародаў яшчэ перад прэм’ерным паказам.

Паводле Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт