Загадка турынскай плашчаніцы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
03.04.2015 13:45
Ёсьць адна рэч, у адносінах якой навука бездапаможная – гэта ўваскрэсеньне.
Выданьне Polska The Times згадвае тэму турынскай плашчаніцы, у якую быццам бы быў загорнуты Езус пасьля сьмерці. Навукоўцы, хоць маюць ужо шмат прыладаў, ня могуць высьветліць усе загадкі гэтага палатна.
Плашчаніца – гэта аб’ект гістарычнага значэньня, які, бадай, дасьледаваны найлепш за ўсе іншыя. Навукоўцы ўжо ведаюць, што раны на палатне сапраўдныя, што кроў паходзіць ад чалавека, а сьляды не былі зроблены штучна. Вядома, што асоба, загорнутая ў плашчаніцу, была расьпятая, і што гэта здарылася на Блізкім Усходзе, паколькі былі знойдзеныя часьцінкі мясцовых расьлін.
Палатно дасьледавалі славутыя спэцыялісты з ЗША, але яны спынілі досьледы, заяўляючы, што няма неабходных прыладаў, каб сказаць, ці сапраўды на плашчаніцы знаходзяцца сьляды Хрыста. Магчыма, мы ніколі не адкажам на гэтае пытаньне. Чалавек, які ляжаў у палатне, меў чацьвёртую групу крыві, вядома, што ён вельмі моцна пакутаваў. Што цікава, пад сьлядамі крыві няма адбіткаў канкрэтнай часткі цела. Гэта значыць, што найперш паявілася кроў, а пазьней адбітак. Павінна быць наадварот. Вучоныя не ў стане гэтага вытлумачыць. У гэтым усім ёсьць адна рэч, у адносінах якой навука бездапаможная – гэта ўваскрэсеньне.
Polska The Times/нг