Расея страціла Ўкраіну
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.02.2015 15:51
Сёньня завяршаецца працэс фармаваньня ўкраінскай нацыі, лічыць былы кіраўнік польскай дыпляматыі.
„Масква панесла стратэгічную паразу. Сёньня завяршаецца працэс фармаваньня ўкраінскай нацыі, якая будуе свой міт - легенду абароны ад Расеі”, - кажа сьпікер Сэйму, былы міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі у інтэрвію выданьню „Gazeta Wyborcza”.
Паводле палітыка, вынік перамоваў у Менску будзе праверкай сапраўдных намераў абодвух бакоў. „Калі Расея сапраўды толькі абараняе культурную тоеснасьць расейскамоўных украінцаў, то Кіеў зможа пагадзіцца на такія ўмовы. Аднак, калі цаной міру будзе абмежаваньне сувэрэнітэту Ўкраіны або параліч дзяржавы, то дэмакратычнаму ўраду цяжка будзе на гэта пагадзіцца”, - кажа Сікорскі.
Былы кіраўнік польскай дыпляматыі лічыць, што Расея не зацікаўленая выключна ў тым, каб пераняць кантроль над невялікай часткай Украіны. „Я думаю, што мэта больш амбіцыйная. Гаворка ідзе пра тое, каб Украіна так і не дасягнула посьпеху, як краіна са свабодным рынкам, як эўрапейская дэмакратыя. Пры нагодзе, гаворка ідзе таксама пра разбурэньне адзінства Эўропы й яе хаўрусу з ЗША”, - кажа Радаслаў Сікорскі.
„Цяпер гэты канфлікт вырашаецца ваенным шляхам, але ня намі, а Расеяй. Калі б не пастаўкі зброі й боепрыпасаў, калі б не расейскія найміты, то канфлікт сам пагас бы (…). Гэта праўда, што Ўкраіна не ў стане выйграць вайну з Расеяй (…) Цяпер трэба пераканаць прэзыдэнта Пуціна, што раздзел Украіны будзе для яго занадта дарагім”, - раіць былы міністар замежных спраў Польшчы ў размове з журналістам выданьня „Gazeta Wyborcza”.
аз