Logo Polskiego Radia
Print

Аб’ядняньне польскіх правых груповак

PR dla Zagranicy
Nina Barszczewska 21.07.2014 14:57
Калі за фармальным аб’яднаньнем пойдзе рэальная супраца, то сапраўды правыя сілы стануць пагрозай для ўраду кааліцыі Грамадзянскай плятформы й Польскай сялянскай партыі.

/

„Gazeta Wyborcza” паведамляе пра аб’ядняньне польскіх правых груповак. Права й справядлівасьць, Салідарная Польшча ды Польшча разам падпісалі паразуменьне, у якім засяроджваюцца на крытыцы ўраду Дональда Туска. „Польская палітыка цягам апошніх двух гадоў у вялікай ступені працягвала адмоўныя мэханізмы й сувязі з часоў ПНР. Гэта давяло да розных паталёгій у палітычным жыцьці, такіх як карупцыя ды імкненьне да рэалізацыі партыкулярных інтарэсаў закошт дабра цэлага грамадзтва” – напісана ў дакумэнце.

Сыгнатарыі паразуменьня абавязаліся супрацоўнічаць у абедзьвюх палатах польскага парлямэнту, а ў кантактах з мэдыямі – кіравацца адказнасьцю й клопатам пра лёсы дзяржавы.

У ацэнцы сацыёлягаў, калі за фармальным аб’яднаньнем пойдзе рэальная супраца, то сапраўды правыя сілы стануць пагрозай для ўраду кааліцыі Грамадзянскай плятформы й Польскай сялянскай партыі – піша „Gazeta Wyborcza”.

„Gazeta Wyborcza”/нб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт