Logo Polskiego Radia
Print

Ці польскае міністэрства недалюблівае немцаў?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.07.2014 14:20
Толькі дзеці нямецкай нацменшасьці павінны мець платны падручнік.

/

1 верасьня першаклясьнікі ў Польшчы атрымаюць бясплатныя падручнікі. Дзяржава плаціць таксама за падручнікі на іншых мовах для дзяцей нацыянальных меншасьцяў. Акрамя нямецкай. Гэта дыскрымінацыя – скардзяцца немцы. Іх меркаваньне прыводзіць Gazeta Wyborcza.

Дзеці кашубскай меншасьці карыстаюцца падручнікамі, прызначанымі для навукі мовы, гісторыі і культуры. Таксама вучні іншых нацменшасьцяў – летувіскай, беларускай, лэмкоўскай, украінскай ды славацкай. Толькі нямецкая меншасьць зьяўляецца выключэньнем. Чаму? На думку Міністэрства нацыянальнай адукацыі, летувіская ці кашубкая меншасьць настолькі нешматлікія, што друкаваньне падручнікаў для іх у малых тыражах было б вельмі дарагім. Таму бацькі не маглі б іх купіць. Тым часам нямецкая меншасьць значна большая, тыражы таксама вялікія, адпаведна, і цана кніжак адносна невысокая, - заўважае Яанна Дэнбэк зь міністэрства.

Гэта яўная дыскрымінацыя. Гаворка ідзе нават не пра грошы, а пра агульны прынцып. Чаму так - 1 верасьня ўсе дзеці атрымаюць бясплатныя падручнікі, толькі бацькі нямецкай нацыянальнасьці павінны за іх заплаціць? - скардзіцца Норбэрт Раш, кіраўнік Таварыства немцаў у Апольскай Сілезіі.

Дзяржава гатовая заплаціць толькі за электронную вэрсію падручніка, але гэта мала ў выпадку вучняў першых клясаў, калі патрэбныя звычайныя друкаваныя кніжкі.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт