Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлодыёдныя лямпы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 20.06.2014 15:15
  • eko.mp3
Гэта на сёньня самая прагрэсіўная тэхналёгія асьвятленьня.


Папулярная тэорыя кажа, што ў 1920-х вытворцы электрычных лямпаў дамовіліся абмежаваць тэрмін службы бытавых лямпаў напальваньня тысячай гадзін, каб забясьпечыць пастаянныя продажы. Тэорыя застаецца непацьверджанай, але будучыні ў лямпачак напальваньня няма — гэта факт. За чым жа будучыня?

Лямпы напальваньня вельмі папулярныя ў Беларусі зь яе адносна таннай электрычнасьцю. Насамрэч, гэтая прылада ператварае ў бачнае сьвятло ўсяго 5% спажытай энэргіі. Астатнія 95% — інфрачырвонае, ці цеплавое, выпраменьваньне. Нездарма многія краіны (Беларусь, на жаль, ня ў іх ліку) абвесьцілі вайну такім лямпам і часткова або цалкам забаранілі іх ужываньне. Яўген Лабанаў з “Цэнтару экалягічных рашэньняў” падкрэсьлівае, што існуюць, аднак, выпадкі, калі выкарыстаеньне такіх лямпачак — самае рацыянальнае выйсьце.

Яўген Лабанаў: Плюсам гэтай лямпы можна лічыць тое, што яна не зьмяшчае ў сабе небясьпечных злучэньняў. Хоць, безумоўна, з пункту гледзяньня энэргаашчаснасьці пастаяннае выкарыстаньне такіх лямп неэканомнае. Лямпы напальваньня мы рэкамэндуем выкарыстоўваць у месцах, дзе сьвятло патрэбнае на кароткі час, дзе ставіць энэгаашчадныя люмінэсцэнтныя лямпы ня мае сэнсу, бо яны павінны гарэць хаця б хвілін дзесяць.

Энергаашчадныя люмінэсцэнтныя лямпы таксама аказаліся не найлепшай альтэрнатывай. Яны працуюць даўжэй, чым лямпы напальваньня, і спажываюць менш электрычнасьці. На жаль, люмінэсцэнтныя лямпы нясуць пагрозу для здароўя чалавека.

Яўген Лабанаў: Праблема з гэтымі лямпачкамі ў тым, што ў іх утрымліваецца ртуць. Таму зь імі трэба ўмець абыходзіцца. Іх нельга выкідваць пасьля выкарыстаньня. У Беларусі ўсё яшчэ наладжваецца сыстэма збору і перапрацоўкі для фізычных асоб. Юрыдычныя асобы могуць іх здаваць на перапрацоўку, у першую чаргу, гэта датычыць трубчатыx лямп.

Аднак існуе тып бытавых лямпачак, у якіх амаль няма недахопаў. Гэта сьвятлодыёдныя лямпы.

Яўген Лабанаў: Яны з карысьцю для сябе моцна адрозьніваюцца ад першых двух відаў лямпаў. Яны яшчэ больш ашчадныя, а з другога боку, яны ня ўтрымліваюць ртуці. У іх даўжэйшы тэрмін службы. Мінус – яны пакуль што даволі дорага каштуюць.

Крыніцай сьвятла ў сьвятлодыёднай лямпе зьяўляецца адзін, але часьцей некалькі сьвятлодыёдаў. Сьвятлодыёдныя лямпы адрозьніваюцца ад лямпаў напальваньня і люмінэсцэнтных лямпаў надзвычай малым спажываньнем электраэнергіі. Кожны ват сьвятлодыёднай лямпы прыблізна эквівалентны 10 ватам лямпы напальваньня. Такім чынам, шасьціватная лямпачка на сьвятлодыёдах замяняе 60-ватную лямпу напальваньня.

Моцным бокам сьвятлодыёдных лямпаў ёсьць не толькі высокая сьветлавая аддача, але і тэрмін службы.

Калі лямпачка напальваньня «гарыць» каля 1000 гадзін, люмінэсцэнтная лямпачка — да 15 тысячаў гадзін, дык тэрмін службы сьвятлодыёдаў у бытавой лямпачцы складае каля 35—50 тысячаў гадзін.

Тэарэтычна, адной сьвятлодыёднай лямпы, запаленай цягам 6 гадзін у дзень, хопіць на 16—22 гады.

Дадатковым плюсам бытавых сьвятлодыёдных лямпачак перад люмінэсцэнтнымі зьяўляецца больш плаўны і прыемны воку каляровы спэктр сьвятла.

Цана на сьвятлодыёдныя лямпы залежыць ад магутнасьці, вытворцы, тэрміну гарантыі.

Аднак самая папулярная прапанова — 6­7-ватныя аналягі 60­ватных лямпачак напальваньня. Такую лямпачку можна набыць прыкладна за 90 тысячаў рублёў. Таму пакупнікі аддаюць перавагу больш танным і таксама даволі эканамічным люмінэсцэнтным лямпачкам або лямпам напальваньня. Аднак трэба заўважыць, што сьвятлодыёдная лямпа хутчэй за ўсё перажыве яшчэ не адно павышэньне тарыфаў.

nn.by/эб

Сьвятлодыёдныя лямпы — самая прагрэсіўная тэхналёгія асьвятленьня

Папулярная тэорыя кажа, што ў 1920-х вытворцы электрычных лямпаў дамовіліся абмежаваць тэрмін службы бытавых лямпаў напальваньня тысячай гадзін, каб забясьпечыць пастаянныя продажы. Тэорыя застаецца непацьверджанай, але будучыні ў лямпачак напальваньня няма — гэта факт. За чым жа будучыня? — аб гэтым распавядзе ЭБ.

Лямпы напальваньня вельмі папулярныя ў Беларусі зь яе адносна таннай электрычнасьцю. Насамрэч, гэтая прылада ператварае ў бачнае сьвятло ўсяго 5% спажытай энэргіі. Астатнія 95% — інфрачырвонае, ці цеплавое, выпраменьваньне. Нездарма многія краіны (Беларусь, на жаль, ня ў іх ліку) абвесьцілі вайну такім лямпам і часткова або цалкам забаранілі іх ужываньне. Яўген Лабанаў з “Цэнтару экалягічных рашэньняў” падкрэсьлівае, што існуюць, аднак, выпадкі, калі выкарыстаеньне такіх лямпачак — самае рацыянальнае выйсьце.

Яўген Лабанаў: Плюсам гэтай лямпы можна лічыць тое, што яна не зьмяшчае ў сабе небясьпечных злучэньняў. Хоць, безумоўна, з пункту гледзяньня энэргаашчаснасьці пастаяннае выкарыстаньне такіх лямп неэканомнае. Лямпы напальваньня мы рэкамэндуем выкарыстоўваць у месцах, дзе сьвятло патрэбнае на кароткі час, дзе ставіць энэгаашчадныя люмінэсцэнтныя лямпы ня мае сэнсу, бо яны павінны гарэць хаця б хвілін дзесяць.

Энергаашчадныя люмінэсцэнтныя лямпы таксама аказаліся не найлепшай альтэрнатывай. Яны працуюць даўжэй, чым лямпы напальваньня, і спажываюць менш электрычнасьці. На жаль, люмінэсцэнтныя лямпы нясуць пагрозу для здароўя чалавека.

Яўген Лабанаў: Праблема з гэтымі лямпачкамі ў тым, што ў іх утрымліваецца ртуць. Таму зь імі трэба ўмець абыходзіцца. Іх нельга выкідваць пасьля выкарыстаньня. У Беларусі ўсё яшчэ наладжваецца сыстэма збору і перапрацоўкі для фізычных асоб. Юрыдычныя асобы могуць іх здаваць на перапрацоўку, у першую чаргу, гэта датычыць трубчатыx лямп.

Аднак існуе тып бытавых лямпачак, у якіх амаль няма недахопаў. Гэта сьвятлодыёдныя лямпы.

Яўген Лабанаў: Яны з карысьцю для сябе моцна адрозьніваюцца ад першых двух відаў лямпаў. Яны яшчэ больш ашчадныя, а з другога боку, яны ня ўтрымліваюць ртуці. У іх даўжэйшы тэрмін службы. Мінус – яны пакуль што даволі дорага каштуюць.

Крыніцай сьвятла ў сьвятлодыёднай лямпе зьяўляецца адзін, але часьцей некалькі сьвятлодыёдаў. Сьвятлодыёдныя лямпы адрозьніваюцца ад лямпаў напальваньня і люмінэсцэнтных лямпаў надзвычай малым спажываньнем электраэнергіі. Кожны ват сьвятлодыёднай лямпы прыблізна эквівалентны 10 ватам лямпы напальваньня. Такім чынам, шасьціватная лямпачка на сьвятлодыёдах замяняе 60-ватную лямпу напальваньня.

Моцным бокам сьвятлодыёдных лямпаў ёсьць не толькі высокая сьветлавая аддача, але і тэрмін службы.

Калі лямпачка напальваньня «гарыць» каля 1000 гадзін, люмінэсцэнтная лямпачка — да 15 тысячаў гадзін, дык тэрмін службы сьвятлодыёдаў у бытавой лямпачцы складае каля 35—50 тысячаў гадзін.

Тэарэтычна, адной сьвятлодыёднай лямпы, запаленай цягам 6 гадзін у дзень, хопіць на 16—22 гады.

Дадатковым плюсам бытавых сьвятлодыёдных лямпачак перад люмінэсцэнтнымі зьяўляецца больш плаўны і прыемны воку каляровы спэктр сьвятла.

Цана на сьвятлодыёдныя лямпы залежыць ад магутнасьці, вытворцы, тэрміну гарантыі.

Аднак самая папулярная прапанова — 6­7-ватныя аналягі 60­ватных лямпачак напальваньня. Такую лямпачку можна набыць прыкладна за 90 тысячаў рублёў. Таму пакупнікі аддаюць перавагу больш танным і таксама даволі эканамічным люмінэсцэнтным лямпачкам або лямпам напальваньня. Аднак трэба заўважыць, што сьвятлодыёдная лямпа хутчэй за ўсё перажыве яшчэ не адно павышэньне тарыфаў.

nn.by/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт