Высокая пазыцыя на выбарах эўраскептычных партый
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
26.05.2014 17:42
Першае месца Нацыянальнага фронту ў Францыі – гэта вельмі дрэнная навіна.
У нядзелю адбыліся выбары дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту. Па ўсім Эўразьвязе ў выбарах удзельнічала каля 41% выбарцаў – піша камэнтатар выданьня Gazeta Wyborcza. Непакоіць добры вынік супраціўнікаў ЭЗ, як з правага, так і левага боку палітычнай сцэны. Іх выбарцы часьцей ішлі галасаваць, чым прыхільнікі палітычнага цэнтру – так было ў Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі. Першае месца Нацыянальнага фронту ў Францыі – гэта вельмі дрэнная навіна. Ён імкнецца распусьціць Зьвяз, вярнуць межы ў Шэнгенскай зоне, закрыць дзяржаву для імігрантаў, у тым ліку з Польшчы. Але пакуль што нельга панікаваць, паколькі самай буйной фракцыяй у парлямэнце застануцца цэнтраправыя сілы (між іншым Грамадзянская плятформа з Польшчы і Польская сялянская партыя).
Радыкальны эўраскептыцызм пакуль што ня зможа выклікаць шоку ў дзейнасьці Зьвязу, але ён можа стаць вірусам, якім заразяцца іншыя. Папулізм, істэрыя вакол імігрантаў або “дыктатуры Брусэля”, сумаваньне па моцнай нацыянальнай дзяржаве могуць перадавацца іншым партыям.
Эўравыбары – гэта для некаторых жыхароў нагода, каб прыгразіць пальцам сваім палітыкам. Выбарцы часта галасуюць больш традыцыйна падчас унутраных выбараў, а ў Брусэль высылаюць дэпутатаў з крайніх партый, якія абяцаюць разбурыць сыстэму. Гэта несправядліва, паколькі зьмяншэньне папулярнасьці традыцыйных партый і рост сілы груповак папулістаў – гэта вынік як правіла нацыянальнай палітыкі паасобных дзяржаваў. Бальшыню такіх радыкалаў перамеліць Эўрапейскі Зьвяз, а не яны яго. А іншых варта паслухаць, паколькі яны гавораць ад імя тых, хто разачараваны палітыкай.
Gazeta Wyborcza/нг