Logo Polskiego Radia
Print

Здымкі надта хутка апублікаваныя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2014 15:42
Палітыкі стараюцца пасьпець за інтэрнэтам, але не заўсёды ім гэта атрымліваецца.

Палітыкі стараюцца пасьпець за інтэрнэтам, але не заўсёды ім гэта атрымліваецца. Часта замест прызнаньня інтэрнэт-карытальнікаў яны выклікаюць крытыку й жарты, - паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.

Палітык Яцэк Курскі на фоне барыкадаў кіеўскага Майдана. Радаслаў Сікорскі пасьля перамоваў з украінскімі ўладамі ля зьнесенага помніка Леніну. Ці экс-прэзыдэнт Лех Валэнса ў трусах на пляжы. Што спалучае ўсе гэтыя здымкі? Тое, што яны былі зробленыя спантанна й хутка апублікаваныя ў інтэрнэце. Чаму? Каб пра іх гаварылі й распаўсюджалі ў сеціве.

Тым ня менш, нягледзячы на сапраўдныя намеры аўтараў гэтыя здымкі часта бываюць аб’ектам крытыкі. Напрыклад, згаданы Яцэк Курскі стаў сымбалем палітыка, які хоча зрабіць кар’еру на трагедыі Майдана. Інтэрнэт-карыстальнікі сталі перарабляць зробленыя мабільным тэлефонам здымкі, каб асьмяшыць аўтара.

Таксама здымкі, якія ў інтэрнэце зьмяшчае былы прэзыдэнт Лех Валэнса, часта бываюць мэтай жартаў.

Самастрэлы, то бок здымкі зробленыя самому сабе пры дапамозе сотавага тэлефона, сталі фэномэнам ангельскамоўнага інтэрнэту больш за год таму. У Польшчы яшчэ нядаўна яны былі папулярныя амаль выключна сярод вучняў базавых школаў, да часу, калі аказалася, што іх не пазьбягае сам Папа рымскі Францішак ці прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Дарэчы, пры нагодзе апошняй цырымоніі ўручэння кінаўзнагародаў „Оскар” стала вядома, што самастрэлы робяць і галівудзкія зоркі.

Экспэрты зьвяртаюць увагу на адну асноўную рысу разьвіцьця інтэрнэту, то бок імкненьне да максымальнага спрашчэньня перадаванай інфармацыі. На Фэйсбуку можна зьмясьціць больш за 10 сказаў. У Твітэры – 140 знакаў, а ў Істаграме – гэта ўжо сам здымак.

„Палітыкі стараюцца пасьпець за разьвіцьцём інтэрнэту”, - кажа Лукаш Паўлоўскі з кансалтынгавай фірмы „Xconcept”, зьвяртаючы ўвагу на небясьпеку безкрытычнага стаўленьня да гэтай моды. У сваю чаргу сацыёляг інтэрнэту Марыя Цывіньска лічыць, што тэхнічны прагрэс паскорыў камунікацыю, але скараціў час, неабходны на мысьленьне, - паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт