Партрэт Сьцяпана Бандэры, заснавальніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і УПА, глядзіць на пратэстуючых спакойным зрокам зь вялізарнага банэра, разьмешчанага пры галоўнай сцэне на Майдане Незалежнасьці.
Сьцяпан Бандэра ворагамі лічыў як расейцаў, так і палякаў.
- Я разумею складанасьць асацыяцыі, якую выклікае ў палякаў Бандэра. Але для нас гэта сымбаль змаганьня за незалежнасьць. Палякі таксама ўсхваляюць Пілсудскага, нягледзячы на пацыфікацыі ўкраінцаў у канцы Другой Рэчы Паспалітай. І ўсхваляюць 27-ую Валынскую дывізію АК, хаця яна забівала нашых, - кажа „RZ” дэпутат у Вярхоўную раду ад нацыяналістычнай “Партыі Свабоды” Руслан Зэтык. - Бандэра ня мог прымяняць іншыя, чым радыкальныя мэтады, бо такая была тагачасная Эўропа: фашысты ў Італіі, нацысты ў Нямеччыне, Сталін у Расеі. - Тыя, што хацелі ствараць лібэральныя ўкраінскія арганізацыі, загінулі, - дадае Зэтык.
- На ўсходзе Ўкраіны Бандэра лічыцца здраднікам, але не таму, што забіваў палякаў і габрэяў, але з-за баёў з Чырвонай арміяй, - тлумачыць нямецкі гісторык Андрэас Умлянд, які жыве й працуе ў Кіеве. Паводле яго, пра валынскую разьню не гаворыцца ва ўкраінскіх школах. Таму й цэлы Майдан выбраў Бандэру сваім героем.
Карэспандэнт „RZ” у Кіеве Енджэй Бялецкі запытаў Андрія Тарасэнку з радыкальнай арганізацыі “Правы сэктар” пра генацыд палякаў на Валыні, у адказ пачуў: “Гэта бязглузьдзіца. Я дакладна праглядзеў гісторыю ОУН і ведаю, што гэта хлусьня. Праўда, Бандэра рэкамэндаваў радыкальныя меры, і гэта натуральна, бо з акупантамі трэба змагацца радыкальнымі мэтадамі. Тым больш, калі яны ня хочуць пакінуць тваёй зямлі”.
Андрій Тарасэнка з арганізацыі Правы сэктар на пытаньне „RZ”, калі закончыцца рэвалюцыя на Майдане, сказаў: “Калі саступіць Януковіч. Каб гэта дасягнуць, мы гатовы скарыстаць усе меры, у тым ліку й радыкальныя.Так як Бандэра. Януковіч разумее толькі сілу, калі б мы яе не прымянялі, ён ніколі не прапанаваў бы перамоваў”.
яс/Rzeczpospolita