Logo Polskiego Radia
Print

Прыкладам для сучасных палякаў стаў несучасны герой

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.01.2014 08:00
Палякаў захапляюць цноты жаўнераў падпольнай польскай дзяржавы.

Кадр
Кадр з фільму "Час гонару", Адзін з галоўных герояў Бронэк (Мацей Закосьцельны)

У мінулым 2013 годзе ў ролі ўзору ў кніжках шматлікіх выдавецтваў выступалі, між іншым, жаўнеры Польскай падпольнай дзяржавы пэрыяду Другой сусьветнай вайны і пасьля яе. Вельмі папулярным был сэрыял польскага тэлебачаньня „Час гонару”, які складаўся з шасьці сэрый. Гэта аповед пра трагічны лёс маладых людзей, якія падчас вайны змагаюцца з фашыстамі, а пасьля яе заканчэньня вядуць сваю прыватную вайну з камуністычнай сыстэмай. Посьпех сэрыялу был магчымы дзякуючы маладым акторам. Ролі, у якіх яны выступілі, прадстаўлялі носьбітаў цнотаў, сёньня крыху прызабытых: такіх як мужнасьць, гонар, адвага і ахвярнасьць, таксама шчырае сяброўста і лаяльнасьць.

У апошнія гады назіраецца ў Польшчы сапраўдны бум на гісторыю радзімы. У кнігарнях запоўненыя паліцы гістарычных кніг, у кіёсках мноства гістарычных часопісаў. Нават „жоўтая прэса” стала далучаць адмысловыя ўкладышы, што сьведчыць аб тым, што прапанова ідзе ўсьлед за попытам.

Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Юзэфа Мацкевіча Вацлаў Халевіньскі, аўтар кніжкі „Я раскажу табе пра свабоду”, на ўручэньні прэміі сказаў: „Я ўжо пэўны час бачу зьмену, якая назіраецца ў маладым пакаленьні. Гэта пошукі ўласнай тоеснасьці і сваіх герояў. Вельмі часта гэта героі часоў вайны і пасьляваеннага пэрыяду – падпольныя жаўнеры. Я рады, што паклаў у гэтую зьяву сваю цаглінку”.

Кніга Халевіньскага „Я раскажу табе пра свабоду” распавядае пра лёс двух жанчын з польскіх Нацыянальных узброеных сіл, што служылі ў Англіі, якіх пасьля цяжкіх ваенных выпрабаваньняў кідаюць у турму як ворагаў Польскай Народнай Рэспублікі.

яс/Newsweek

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт