Logo Polskiego Radia
Print

Папа рымскі - рэвалюцынер

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.11.2013 11:09
Ня толькі польскі касьцёл не жадае заўважаць, што закончылася эпоха клерыкалізму.
 fot. GeographBot /Wikimedia Commons/CC

Прыйшоў канец мутнага касьцёла, які скрывае свае грахі. Але польскія біскупы яшчэ не зразумелі, што ў Ватыкане адбываецца рэвалюцыя – гаворыць у размове з выданьнем Newsweek Polska Джыякома Галеаццы, ватыканіст з італьянскай газэты “La Stampa”.

Ня толькі польскі касьцёл не жадае заўважаць, што закончылася эпоха клерыкалізму, што прыйшоў канец касьцёла, які замоўчвае скандалы. Сёньня адзіная правільная лінія – празрыстасьць, адзіны стыль – сьціпласьць. Чым хутчэй польскі касьцёл зразумее, што клерыкалізм закончыўся, перастаў быць патрэбны, як раскоша, у якой жылі папы рымскія, тым для яго лепей. Вынік рэвалюцыі, якую пачаў Рацынгер сваёй адстаўкай і працягвае папа Францішак, толькі адзін: ёсьць толькі папа і народ божы. Папа тлумачыць, што сьвятары павінны весьці сваіх вернікаў і самі ісьці за імі. Біскуп павінен быць пастырам, а не бюракратам і саноўнікам.

Польскі касьцёл магутны, багаты й уплывовы. У ім няма месца для лаіцызму, гэта касьцёл клерыкальны. Але Ватыкан ня будзе далей глядзець праз пальцы на ўльтранацыяналістычныя выступленьні сьвятароў ды скандалы, у тым ліку з удзелам пэдафілаў. Калі біскуп не пажадае супрацоўнічаць з ворганамі правапарадку, а пастараецца прыхаваць злачынства, то ён будзе зьняты са сваёй пасады – цьвёрда адзначае Джыякома Галеаццы, згадваючы пра апошнія скандалы ў Польшчы, зьвязаныя з пэдафіліяй ксяндзоў.

Newsweek Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт