Logo Polskiego Radia
Print

Мытны зьвяз патрэбны расейцам - экспэрт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.10.2013 18:37
  • зьвяз.mp3
Рынак Расеі й Мытнага зьвязу застаецца адным з асноўных беларускіх рынкаў.
www.sxc.hu

Беларусь нясе вялікія выдаткі з-за наяўнасьці шматлікіх выключэньняў у Мытным зьвязе й Адзінай эканамічнай прасторы. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.
У якасьці прыкладу ён прывёў пастанову ўрада Расеі са сьнежня 2012 года, якая фактычна закрыла паступленьне беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі на расейскі рынак.
Першы віцэ-прэм'ер лічыць, што для мінімізацыі страт беларускіх вытворцаў неабходна ўстанавіць адзіныя правілы вытворчасьці й рэалізацыі прадукцыі. Сямашка дадаў, што рынак Расеі й Мытнага зьвязу застаецца адным з асноўных беларускіх рынкаў, і беларусы павінны мець на ім вызначаныя й зразумелыя правілы гульні.
Дык ці ўвогуле ёсьць пэрспэктывы прысутнасьці Менска ў Мытным зьвязе й як можа выглядаць будучыня структуры? Гэтае, а таксама іншыя пытаньні мы задалі беларускаму эканамісту й сацыёлягу Міхасю Залескаму, зь якім размаўляе Валеры Саўко.

размова ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт