Logo Polskiego Radia
Print

Чаму Паляньскага баранілі, а ксяндзоў-пэдафілаў ненавідзяць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 04.10.2013 13:12
Gazeta Wyborcza: Галівуд ня ставіць сабе за мэту абараняць мараль, а касьцёл – так.
 fot. GeographBot /Wikimedia Commons/CC

Апошнім часам у Польшчы часта чуваць пра скандалы, зьвязаныя з каталіцкімі сьвятарамі, якіх абвінавачваюць у пэдафіліі. “Gazeta Wyborcza” друкуе камэнтар на гэтую тэму аўтарства вядомай журналісткі Манікі Алейнік.

Чаму Рамана Паляньскага баранілі, а ксяндзоў-пэдафілаў ненавідзяць і адправілі б на эшафот – такія пытаньні задаюць каталіцкія публіцысты.

Тое, што зрабіў Паляньскі, было агідным. Але Галівуд ня ставіць сабе за мэту абараняць мараль, а касьцёл – так. Раман Паляньскі – гэта кінарэжысэр, а не ксёндз. Ксяндзы гавораць вернікам, як жыць, забараняюць кантрацэптывы, аборты й разводы. Папа рымскі Францішак страсае касьцёлам, крытыкуе яго кіраўнікоў за ганарыстасьць і самаўлюбёнасьць. Тых, хто шмат гадоў скрываў выпадкі пэдафіліі, здымае з пасадаў. Гэта вельмі балюча для многіх у Польшчы. Шмат павінна было здарыцца, каб высокія прадстаўнікі касьцёла сказалі “Просім прабачэньня”. Калі паглядзець на паводзіны некаторых ерархаў, то здаецца, што дзіця для іх важнае толькі ў жываце маці, а пазьней з ім можна рабіць што заўгодна.

Папа Францішак зьняў з пасады ў выніку абвінавачваньня ў пэдафіліі арцыбіскупа Весялоўскага, нунцыя на Дамінікане. Але нечакана нунцыя пачаў бараніць дырэктар польскага радыё Марыя ксёндз Рыдзык. Радыё Марыя вельмі папулярнае ў Польшчы, а яго кіраўнік падбухторвае вернікаў – маўляў, чаму яны так зьдзекваюцца з гэтага Весялоўскага, можа, гэта наркамафія яму помсьціць? Пра іншых ксяндзоў, якія прызналіся ў сваіх учынках, на сайце радыё Марыя няма й сьледу.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт