Logo Polskiego Radia
Print

Расея будзе фінансаваць недзяржаўныя арганізацыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.09.2013 18:04
  • Сазонаў.mp3
"У дэмакратычных краінах падтрымка дзяржавай грамадзкіх арганізацый і тым больш праваабарончых – гэта нармальная зьява, але не ў Расеі" - экспэрт.
Źródło: http://www.powiatkrapkowicki.pl/temat/ngo/Źródło: http://www.powiatkrapkowicki.pl/temat/ngo/http://www.powiatkrapkowicki.pl/temat/ngo/

Расейскія ўлады пераводзяць праваабаронцаў з замежнага фінансаваньня на дзяржаўнае. Для прыкладу, урад Масквы даў грамадзкаму руху «За правы чалавека» новыя памяшканьні ў цэнтры Масквы. Офіс плошчай 141 кв.м праваабаронцы атрымаюць у бязвыплатнае карыстаньне тэрмінам на 49 гадоў «пад адміністрацыйныя мэты».

Арганізацыя стаіць на незалежных пазыцыях і ня раз выкрывала злоўжываньні расейскіх чыноўнікаў, брала ўдзел у выбарчым назіраньні. Тым ня менш, яна таксама атрымлівае дапамогу ад уладаў, паведамляе «Наша Ніва».

Новая палітыка Пуціна скіравана на тое, каб праваабароныя арганізацыі атрымлівалі сродкі ад расейскай дзяржавы й, такім чынам, ня мелі патрэбы шукаць замежныя гранты.

Прэзыдэнцкія гранты ў Расеі атрымаюць 2 тыс. некамэрцыйных арганізацый, якія раней атрымлівалі фінансаваньне з-за мяжы й вядомыя сваімі апазыцыйнымі поглядамі. Памер грантаў складае ад дзясяткаў тысяч да мільёнаў даляраў.

Беларускі праваабаронца Віктар Сазонаў лічыць гэтую справу небясьпечнай. У дэмакратычных краінах падтрымка дзяржавай грамадзкіх арганізацый і тым больш праваабарончых – гэта нармальная зьява, але не ў Расеі, дзе правы чалавека парушаюцца штодня, зазначае наш суразмоўца.

размова ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт