Logo Polskiego Radia
Print

Зьнікаюць мэдсёстры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2013 15:09
Па розных прычынах, прафэсія мэдсястры ў Польшчы страціла сваю прываблівасьць.

Сёлета польскія мэдыцынскія вучылішчы скончыла крыху больш за 700 асобаў. Некалькі гадоў таму працу ў гэтай прафэсіі пачынала ў дзесяць разоў больш жанчын. Празь некалькі гадоў польскай мэдычнай сыстэме пагражае катастрофа. Хто будзе апекавацца хворымі й старымі людзьмі?- задумоўваецца „Gazeta Wyborcza”.

„Калі на 80 пацыентаў прыпадае па дзьве мэдсястры, то няма чаго зьдзіўляцца, што на просьбы шпіталізаваных ніхто не рэагуе”, - кажа праф. Веслаў Козэк, сацыёляг з Варшаўскага ўнівэрсытэту, які дасьледуе ўмовы працы ў польскіх шпіталях.
У Польшчы зарэгістраваныя 247 тысячы мэдсёстраў. У Вялікабрытаніі іх удвая больш. У Нарвэгіі – у тры разы больш. „У Польшчы колькасьць прафэсійна актыўных мэдсёстраў такая ж, як у Румыніі”, - кажа прафэсар Козэк.

Траціна выпускніц мэдыцынскіх вучылішчаў не працуе па сваёй прафэсіі. Усё ж, нягледзячы на недахоп працоўнай сілы, шпіталі ня хочуць іх працаўладкоўваць. Бальніцы проста эканомяць на мэдсёстраx і іх зарплатаx.

У адрозьненьні ад лекараў, мэдсёстраў не ахоўваюць стандарты Нацыянальнага фонду здароўя ці распараджэньні ЭЗ.

Напрыклад, Нацыянальны фонд здароўя не вызначае, колькі мэдёстраў павінна прыпадаць на пэўную колькасьць пацыентаў. Таму шпіталі скарачаюць іх занятасьць да небясьпечнага мінімуму.

Паводле дадзеных, у Польшчы працуе каля 7 тысячаў 60-гадовых мэдсёстраў, а наймалодшых (23-гадовых) – толькі 731. Калі гэтыя старэйшыя выйдуць на пэнсію, хто іх заменіць? Тым больш, што польскіх мэдсёстраў ахвотна працаўладкоўваюць ня толькі ў краінах ЭЗ, але таксама ў Катары ці Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, - паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт