Logo Polskiego Radia
Print

Не заплачана 230 мільёнаў злотых

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.02.2013 15:58
Найбольш людзей, якія чакаюць пратэрмінаваныя заробкі, працуе ў будаўнічай галіне, гандлі й прамысловасьці
fot. PAP

Амаль 230 мільёнаў злотых – столькі летась не заплачана працаўнікам ў Польшчы.

Дзяржаўная інспэкцыя працы заяўляе, што больш чым на палову вырасла колькасьць працадаўцаў, якія ня плацяць заробку й абавязковых збораў.

Найбольш людзей, якія чакаюць пратэрмінаваныя заробкі, працуе ў будаўнічай галіне, гандлі й прамысловасьці, - кажа Анна Маерэк з Акруговага інспэктарату ў Кракаве.

А.Маерэк: Часта працадаўцы самі ня маюць грошай, таму што чакаюць выплаты ад сваіх партнэраў па бізнэсе. Такім чынам паўстае зачыненае кола.

Інспэкцыя працы зафіксавала больш за 100 тысяч выпадкаў затрымкі заробку. У такой сытуацыі была Моніка, студэнтка з Кракава, якая на вакацыях працавала афіцыянткай у рэстаране. Гэты рэстаран уладальнікі закрылі. Дзяўчына дагэтуль не атрымала заробку за два месяцы працы.

Моніка: Уладальнік зьнік. Не падымаў ад нас тэлефонаў, або скідваў званкі. Пісаў смс-скі: „Грошы будуць на наступным тыдні”. На наступным тыдні было тое ж. І так увесь час.

Дзяржаўная інспэкцыя працы дапамагла выбіць 93 мільёны злотых для больш як 100 тысяч працаўнікоў.

Заплата за працу зьяўляецца абсалютным абавязкам кожнага працадаўцы. І няма апраўданьня затрымкі заробкаў. За гэта Дзяржаўная Інспэкцыя працы можа накласьці на працадаўцу штраф у памеры ад 1 да 30 тысяч злотых ($300-$10 тыс.)

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт