Windows Blue ўжо налета?
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
12.12.2012 06:09
Microsoft ня толькі працуе над пераемнікам Windows 8, але, магчыма, рыхтуецца да радыкальных зьменаў.
У мэдыях зьяўляецца ўсё больш і больш інфармацыі аб праекце пад назвай "Blue", пра які мы ўпершыню пачулі сёлета ў жніўні.
Microsoft на сёньня адзіны, бадай, стваральнік апэрацыйнай сыстэмы, які кожныя некалькі гадоў рыхтуе вялікія прэм'еры наступных вэрсіяў апраграмаваньня. Іншыя вытворцы паміж такімі прэм'ерамі даюць карыстальнікам пераходныя вэрсіі. Blue можа быць менавіта такім пераходным варыянтам.
Як паведамляюць СМІ, дэбют Blue плянуецца налета ў сярэдзіне года. Кажуць, што будзе гэта або бясплатная або недарагая актуалізацыя, асноўная мэта якой – увядзеньне ў сыстэму новых мэханізмаў, наладаў і зьменаў ў інтэрфэйсе. Такім чынам, здаецца, Microsoft будзе ўводзіць паступовыя зьмяненьні, якія дадуць карыстальнікам больш часу, каб да іх прызвычаіцца. Прыклад Windows 8 паказвае, што для многіх людзей увядзеньне значных зьмен кожныя некалькі гадоў – зацяжкое выпрабаваньне.
Сёньня сьвет іншы, чым 10 гадоў таму, і ўсе мы павінны зьмяніцца зь ім. Microsoft увёў гэтыя зьмены з Windows 8: новы інтэрфэйс, арыентаваны на сэнсорыку, больш прыстасаваны да планшэтаў і смартфонаў.
Паводле інфармацыі, якая прасочваецца ў СМІ, Windows Blue будзе крокам у напрамку інтэграцыі Windows і Windows Phone. Апроч таго, кажуць, што Microsoft заахвочвае распрацоўнікаў да стварэньня праграмнага забесьпячэньня для Windows Blue, а не Windows 8.
эб