У Швэцыі расьце колькасьць палякаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.05.2012 17:44
У згаданай краіне пражывае амаль 500 тысячаў іншаземцаў з 214 краінаў.
Сёлета палякі сталі трэцяй па велічыні групай эмігрантаў у Швэцыі. Адначасова найбуйнейшай, не бяручы пад увагу фінаў, групай эўрапейцаў у згаданай краіне.
Напрыканцы мінулага году ў Каралеўстве Швэцыі пражывалі амаль 73 тысячы асобаў, якія нарадзіліся ў Польшчы. Палякаў апярэджваюць выключна фіны, якіх у суседнюю краіну прыехала 166 тысячаў. Апрача таго, у Швэцыі пражывае 125 тысячаў іракцаў.
Усё ж калі колькасьць фінаў у Швэцыі паступова зьмяншаецца, то колькасьць польскіх эмігрантаў - расьце. Толькі ў мінулым годзе ў рэгіёне Стакгольму пасяліліся дадатковыя 2 тысячы палякаў, павялічваючы такім чынам агульную колькасьць у згаданым рэгіёне да 26 тысячаў.
Паводле агульных ацэнкаў, амаль палова палякаў у Швэцыі мае ўжо мясцовае грамадзянства, частка таксама падвойнае.
Швэцыя зьяўляецца мэтай эмігрантаў з усяго сьвету. У згаданай краіне пражывае амаль 500 тысячаў іншаземцаў з 214 краінаў .
аз