Logo Polskiego Radia
Print

Каціная кавярня ў Вене

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.05.2012 17:12
Госьці кавярні могуць карміць і гладзіць катоў, якія ў ёй жывуць.

/

Такой кавярні ў Вене яшчэ не было. Апрача традыцыйнай кавы й пірожнага, абавязковым элемэнтам гэтай установы грамадзякага харчаваньня зьяўляюцца … каты.

Выразны сымбаль ля ўваходу ў кафэ „Neko” не пакідае сумневаў - сабакам уступ забаронены, а вось каты запрашаюцца.

У кавярні жывуць пяць катоў, якія ўзятыя з прытулку для жывёлаў. Госьці могуць іх карміць і гладзіць.

Уласьніцай і аўтаркай ідэі кацінай кавярні зьяўляецца Такаа - імігрантка зь Японіі. Дазволу гарадзкіх уладаў яна чакала ажно тры гады, паколькі экспэрты з аўстрыйскай санітарнай службы ня былі ўпэўненыя адносна санітарных патрабаваньняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт