Logo Polskiego Radia
Print

Аун Сан Су Чжы нарэшце атрымае Нобэль

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2012 17:28
Лідарка м’янманскай апазыцыі накіруецца ў Осла ў будучым месяцы.

/

Праз 21 год пасьля прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі міру лідарка м’янманскай апазыцыі Аун Сан Су Чжы атрымае ў Осла сваю ўзнагароду. Дэпутатка й лідарка мясцовай апазыцыі атрымала ад ўладаў свой першы пашпарт.

Для Аун Сан Су Чжы гэта будзе першае замежнае падарожжа за апошнія 24 гады.

У 1991 годзе Нобэлеўскі камітэт прызнаў жанчыне прэмію за яе дзейнасьць на карысьць дэмакратыі. Аднак жанчына не магла атрымаць узнагароду паколькі ад 1989 да 1995 годоў яна знаходзілася пад хатнім арыштам. Пазьней, пасьля перапынку, утрымлівалася пад наглядам таксама ў 2000 -2010 гадох.

Цяпер лідарка м’янманскай апазыцыі хоча накіравацца ў сталіцу Нарвэгіі і ўрэшце асабіста атрымаць прэмію. Апрача Осла жанчына плянуе наведаць таксама Вялікабрытанію, дзе яна пражывала да 80-х гадоў і дзе жывуць яе дзеці.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт