Logo Polskiego Radia
Print

Лідар ФРГ адмовіўся ад паездкі ва Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.04.2012 18:01
Ёахім Гаўк адмяніў сваю паездку ва Ўкраіну ў знак пратэсту супраць адносін украінскіх улад да Юліі Цімашэнкі.
Joachim GauckJoachim Gauck

Прэзыдэнт Нямеччыны Ёахім Гаўк адмяніў сваю паездку ва Ўкраіну ў знак пратэсту супраць адносін украінскіх улад да Юліі Цімашэнкі. Лідар Германіі плянаваў сустрэцца з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам у Ялце, аднак візыт быў адменены пасьля кансультацый з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркэль.
Надоечы зьявілася інфармацыя пра тое, што нібыта супраць Юліі Цімашэнкі, якая адбывае турэмны тэрмін, была прымененая сіла. У сувязі са згаданым інцыдэнтам занепакоенасьць таксама выказала кіраўнік дыпляматыі Эўрапейскага Зьвязу Кэтрын Эштан.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт