Logo Polskiego Radia
Print

Нэанацысцкі скандал у Коста-Рыцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.04.2012 17:25
  • 18.04.12_нэанацыст.mp3
З кастарыканскай паліцыі звольнены супрацоўнік, на целе якога знайшлі 52 нэанацысцкія татуіроўкі.

/

У Цэнтарльнай Амэрыцы здарыўся небывалы раней нэанацысцкі скандал. З кастарыканскай паліцыі звольнены супрацоўнік, на целе якога знайшлі 52 нэанацысцкія татуіроўкі. Завуць героя Рональд Эрэра. У сацыяльных сетках – сотні яго фотаздымкаў у нэанацысцкай уніформе.

Таксама Эрэра любіў фатаграфавацца ў паліцэйскай форме, ускідваючы руку ўгору, як Гітлер. Пра выпадкі, каб нацы-паліцэйскі зьбіў каго-небудзь ці забіў на расісцкай глебе – пакуль невядома.

Калі журналісты прыйшлі да звольненага паліцэйскага ў госьці, той з гонарам паказаў нацысцкія тату.

Супраць каго “ваюе” паліцэйскі-нацыст, мулат з выгляду?

Як аказалася, ахвяры знайшліся. Эрэра заявіў журналістам наступнае: “Я павінен увайсці ў дом да габрэя, каб абараніць народ”.

Эрэра выглядае паўвар’ятам, худым і неадэкватным мужчынам. Таму кастарыканцы зьдзівіліся, як такі чалавек трапіў у паліцыю?

Шэф кастарыканскай паліцыі завіў, што будзе больш пільна адсочваць псіхічныя асаблівасьці кандыдатаў на службу.

Аляксандр Парошын,

спэцыяльна для Беларускай службы Польскага радыё,

Сан-Хасэ, Коста Рыка

фота аўтара

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт