Logo Polskiego Radia
Print

Сталіцу Расеі перанясуць у Сібір?

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 06.04.2012 19:18
З такой прапановай выступіў міністар па надзвычайных сытуацыях Сяргей Шайгу.

Фота:
Фота: Wikipedia

Спачатку расейскія палітолягі, а затым і міністар па надзвычайных сытуацыях Расеі рэкамэндавалі перанесьці сталіцу Расейскай Фэдэрацыі ў Сібір. На думку экспэртаў, канцэнтрацыя урадавых і фінансавых установаў у Маскве запавольвае разьвіцьцё іншых рэгіёнаў і стварае пагрозу распаду дзяржавы.

Нядаўна палітолягі Расейскай Акадэміі Навук у артыкуле, апублікаваным у “Независимой газете”, зьвярнулі ўвагу на дынамічны рост гарадоў Паўночнай Расеі й Далёкага Ўсходу. Аддалеасьць іх ад адміністрацыйнага цэнтру краіны спрыяе разьвіцьцю нацыяналістычных рухаў і палітычных групаў, якія выступаюць за аддзяленьне ад Расеі. З гэтым меркаваньнем пагадзіўся міністар па надзвычайных сытуацыях Расеі Сяргей Шайгу. Нядаўна ён запрапанаваў Уладзімеру Пуціну стварыць цэнтр разьвіцьця Ўсходняй Сібіры й Далёкага Ўсходу.

На думку Сяргея Шайгу, адміністрацыйная сталіца Расеі павінна быць перанесена ў Сібір, бо менавіта ад гэтага рэгіёну ў найбольшай супені залежыць фінансавая стабільнасьць краіны.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт