Партугалія атрымала станоўчую ацэнку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.04.2012 17:44
Станоўчая ацэнка міжнародных фінансавых установаў - гэта шанец на атрыманьне чарговых крэдытаў.
Паводле міжнародных фінансавых установаў, Партугалія станоўча рэалізуе антыкрызысную праграму. У Брусэлі была прэзэнтаваная афіцыйная справаздача пасьля трэцяга кантролю ў Лісабоне, які прайшоў у лютым.
Прадстаўнікі Міжнароднага валютнага фонду, Эўрапейскай камісіі й Эўрапейскага цэнтральнага банку, якія ўвайшлі ў склад місіі, станоўча ацанілі захады партугальскага ўраду з мэтай паляпшэньня стану дзяржаўнай эканомікі. Адначасова, яны зьвярнулі ўвагу на неабходбнасьць правядзеньня рэформаў ды кансалідацыі эканомікі, а таксама рост беспрацоўя.
Станоўчая ацэнка гэтых крокаў дае Партугаліі магчымасьць хадайнічаць аб чарговым траншы міжнароднага крэдыту, гэтым разам у памеры 15 мільярдаў эўра.
Нагадаем, у мінулым годзе міжнародныя ўстановы прызналі Партугаліі 78 мільярдаў эўра крэдыту. Узамен Лісабон абавязаўся прытрымлівацца вельмі жорсткага антыкрызыснага пляну.
Тым ня менш скарачэньні й ашчаднасьці, якія праводзяць партугальскія ўлады, спрычыняюцца да росту супраціву з боку мясцовага грамадзтва.
аз