Logo Polskiego Radia
Print

«Выканаем патрабаваньні суду»

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.03.2012 14:27
Запэўнівае ўкраінскае МЗС па справе Юліі Цімашэнкі.

/

Украінскае МЗС запэўнівае, што выканае рэкамэндацыю Эўрапейскага суду па правах чалавека, датычныя былой кіраўнічкі ўкраінскага ўраду Юліі Цімашэнкі.

Эўрапейскі суду па правах чалавека рэкамэндаваў Украіне аказаць былой кіраўнічцы ўраду мэдычную дапамогу ў адпаведнай мэдычнай ўстанове.

Паводле ўкраінскіх уладаў, Юлія Цімашэнка можа лячыцца ў турэмным шпіталі, дзе адмыслова для яе была дастаўленая адпаведная мэдычная апаратура.

Тым часам сама Юлія Цімашэнка ды яе спадзьвіжнікі пераконваюць, што лячэньне павінна праходзіць па-за турмой.

Былая кіраўнічка ўкраінскага ўраду была затрыманая ў жніўні. Ад кастрычніка яна адбывае пакараньне 7 гадоў пазбаўленьня волі за перавышэньне службовых паўнамоцтваў падчас заключэньня газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе. Цяпер экс-прэм’ерка знаходзіцца ў турме ў Харкаве.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт