Logo Polskiego Radia
Print

Сацыялісты перамаглі на выбарах у Славаччыне

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 11.03.2012 17:44
Яўка не была такой нізкай, як меркавалі раней.
Фота: AP Petr David JosekФота: AP Petr David Josek

Фота:
Фота: AP Petr David Josek

Сацыял-дэмакратычная партыя SMER пераканаўча перамагла на датэрміновых выбарах у славацкі парлямэнт. Сацыял-дэмараты набралі 45% галасоў, што дае ім мажлівасьць заняць 83 са 150 дэпутацкіх крэслаў. Такм чынам, каб утварыць урад, партыі няма патрэбы ўваходзіць у кааліцыі.

Лідар партыі SMER Робэрт Фічо заявіў, што хоча бачыць Славакію сацыяльнай дзяржавай, якая падтрымлівае Эўразьвяз і моцную эўрапейскую валюту.

Яўка на выбарах склала 59%. Яна была большай, чым на мінулых выбарах 2010 году.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт