Logo Polskiego Radia
Print

МАГАТЭ: Іран стварае бомбу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.02.2012 20:32
Інспэктары МАГАТЭ: Тэгеран паскорыў працы над вытворчасьцю атамнай боегалоўкі.

Інспэктары Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) апублікавалі справаздачу на тэму ядзернай палітыкі Ірану. У дакумэнце гаворыцца, што ў апошні час Тэгеран паскорыў працы над вытворчасьцю атамнай боегалоўкі. Справаздача будзе прадстаўлена Радзе ўпраўляючых МАГАТЭ ў першай палове сакавіка. Паводле інспэктараў арганізацыі, з восені мінулага году Тэгеран у тры разы павялічыў вытворчасьць урану. З дакумэнту вынікае, што на дадзены момант у Ірана больш за 8 тыс. цэнтрыфугаў для абагачэньня ўрану. Частка зь іх працуе ў падземных лябараторыях. Паводле спэцыялістаў, неўзабаве Тэгеран будзе мець неабходную для стварэньня атамнай бомбы колькасьць абагачанага ўрану. Тры дні таму інспэктары агенцтва не атрымалі дазволу ад іранскіх уладаў на правядзеньне праверкі ў адным з вайскова-навуковых цэнтраў. Як вынікае са спадарожнікавых здымкаў, у гэтым цэнтры Тэгеран праводзіць вопыты з электроннымі дэтанатарамі ядзернай бомбы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт