Экспанаты вяртаюцца ў Афганістан
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.02.2012 07:30
Ваенныя страты афганскіх музэйных установаў лічацца ў дзясятках тысячаў экспанатаў.
У Афганістан вярнуліся восем старажытных скульптураў, скрадзеных падчас грамадзянскай вайны ў згаданай краіне на пачатку 90-х гадоў. Невялікія вапнавыя фігуры знайшліся ў Нямеччыне.
Скульптуры з ІІ стагодзьдзя нашай эры былі скрадзеныя з Нацыянальнага музэя ў Кабуле. У мінулым годзе яны знайшліся ў Мюнхэне. Немцы адаслалі скульптуры ў Афганістан.
Дырэктар кабульская музэйнай установы не хавае задавальненьня. Ён спадзяецца, што неўзабаве ў музэй вернуцца таксама іншыя каштоўныя прадметы, якія рэгулярна паяўляюцца на калекцыянэрскіх чорных рынках у Эўропе, ЗША й Японіі.
Цягам мінулых пяці гадоў у Афганістан вярнуліся ўжо амаль 8 тысячаў скрадзеных экспанатаў. Тым ня менш ваенныя страты афганскіх музэйных установаў надалей вялікія. Пакуль не ўдалося знайсьці некалькіх дзясяткаў тысячаў помнікаў старадаўнасьці.
аз