Logo Polskiego Radia
Print

Lotos шукае сланцавага газу ў Летуве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.01.2012 18:55
Кампанія плянуе пошук альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі таксама ў Балтыйскім моры.

/

Польская Група Lotos мае намер заінвэставаць каля 10 мільёнаў злотых у пошук сланцавага газу ў Летуве, - паведамляюць летувіскія СМІ.

У мінулым годзе Група Lotos купіла 100% акцыяў найбуйнейшай летувіскай здабываючай кампаніі „Geonafta”.

Паводле летувіскай эканамічнай газеты „Verslo Žinios”, у бліжэйшым часе польская кампанія плянуе таксама увайсьці на рынак Латвіі й Эстоніі.

Старшыня Групы Lotos Павал Аляхновіч у інтэрвію газэце падкрэсьліў, што кампанія мае намер захаваць здабычу нафты ў Летуве на ўзроўні 100 тысяч. тон у год, а нават больш.

„Мы плянуем таксама інвэстыцыі ў пошук альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі, а менавіта пошук новых радовішчаў сланцавага газу ў Балтыйскім моры", - сказаў Аляхновіч. Ён дадаў, што група ўжо шукае стратэгічных партнэраў, каб разьвіваць гэты бізнэс, паколькі сама ня мае адпаведных тэхналогіяў і вопыту.

Сланцавы газ знойдзены ў паўднёва-заходняй частцы Летувы. Ягоныя радовішчы цягнуцца ў напрамку Польшчы й Калінінградзкай вобласьці.

Паводле папярэдніх дадзеных, рэсурсы газу разьмяшчаюцца на глыбіні ад 1,5 да 2 км.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт