Logo Polskiego Radia
Print

Землятрус у Пэру

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.01.2012 16:28
У цэнтральнай часцы краіны абыўся моцны землятрус.

/

6,3 бала па шкале Рыхтэра. Вялікіх зьнішчэньняў няма, паранена 60 чалавек.

Землятрус адбыўся апоўначы паводле мясцовага часу з эпіцэнтрам у 15 кілямэтрах на захад ад горада Іца ды 170 кілямэтраў ад Лімы, сталіцы краіны. Удары адчуваліся таксама ў цэнтральнай ды паўднёвай частцы Пэру.

Паводле словаў сьведак, будынкі ў Ліме задрыжалі, але вытрымалі, разбурэньняў ды параненых не было.

У гарадах, якія апынуліся бліжэй да эпіцэнтру, людзі павыбягалі з дамоў на вуліцу. У гарадах Іца ды Піско адключылася электрычнасьць.

Жыхары гораду Іца баяліся, каб не паўтарыліся трагедыя чатырохгадовай даўніны. У 2007 годзе тут адбыўся землятрус сілаў 8 балаў па шкале Рыхтэра. У выніку 500 чалавек загінулі, а тысячы дамоў былі разбураныя.

jl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт