Logo Polskiego Radia
Print

Будзе новая польска-летувіская рабочая група

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.11.2011 17:39
Пасьля паразы двухбаковых перамоваў летувіскія палякі будуць самі размаўляць зь Мінадукацыі Летувы.

/

Летува ня бачыць падставаў, каб мяняць закон аб адукацыі, - гэта фрагмэнт сёньняшняй заявы летувіскага Міністэрства адукацыі й навукі, якое падсумавала працу двухбаковай групы экспэртаў па пытаньнях неадназначнага закону.

Апошняе паседжаньне польска-летувіскага калектыву прайшло ў пятніцу ў Троках.

„Экспэрты па справах адукацыі ня бачаць падставаў да адмены папраўленага Закону Летувіскай Рэспублікі аб адукацыі ад 17 сакавіка 2011 году, паколькі ён гарантуе аднолькавы шанец на адукацыю вучням усіх школ,” - чытаем у згаданай заяве.

Чальцам польска-летувіскай групы экспэртаў не ўдалося дасягнуць паразуменьня. Нагадаем, найбольшую занепакоенасьць летувіскіх палякаў выклікала ўвядзеньне ад 2013 году адзінага экзмену на атэстат сталасьці па летувіскай мове для ўсіх школаў. А таксама павелічэньне колькасьці прадметаў па-летувіску ў школах з польскай мовай навучаньня.

Учора пасьля сустрэчы прадстаўнікоў Форуму бацькоў вучняў польскіх школаў зь віцэ-міністрам адукацыі Летувы было прынятае рашэньне аб стварэньні новай рабочай групы, гэтым разам без удзелу экспэртаў з Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт