Logo Polskiego Radia
Print

Новыя санкцыі супраць Ірану

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.11.2011 11:30
Хілары Клінтан заявіла, што новыя абмежаваньні закрануць, перш за ўсё, паліўны й фінансавы сэктары.

/

ЗША, Вялікабрытанія й Канада вырашылі прымяніць у дачыненьні да Ірану новыя эканамічныя санкцыі.

Такім чынам краіны Захаду хочуць спыніць ядзерную праграму, якую праводзіць Тэгеран.

Амэрыканская дзяржсакратарка Хілары Клінтан заявіла, што новыя абмежаваньні закрануць, перш за ўсё, паліўны й фінансавы сэктары.

Яна падкрэсьліла, што сыгнал Захаду адназначны - калі Тэгеран не пачне супрацоўнічаць, ён можа спадзявaцца пашырэньня ізаляцыі й фінансавых праблемаў.

Хілары Клінтан абвінаваціла таксама Іран у адмываньні грошай.

Улады ЗША папярэдзілі амэрыканскія фінансавыя ўстановы перад супрацай зь іранскімі банкамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт