Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанія змагаецца з варажбітамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.11.2011 06:00
Гішпанская пракуратура пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да праграм па тэлебачаньні, якія праводзяцца так званымі празорцамі й прадракальнікамі.

Пракуратура абвінавачвае іх у махлярстве й непрытрымліваньні дазволенага тэрміну вяшчаньня й часу размовы з гледачамі.

У Гішпаніі дастаткова ўключыць тэлевізар пасьля поўначы, і на ​​экране зьявіцца варажбіт. „Няма супадзеньня. Існуе закон прычыны й наступства. Ваша жыцьцё было заплянавана, перш чым вы зьявіліся на гэты сьвет” , - зпэўнівае адзін зь іх.

Прадказаньне каштуе. Пракурор папярэджвае, што размовы штучна працягваюцца. За кожную хвіліну глядач плаціць у сярэднім 3 эўра. Тэлеканалы, нягледзячы на забарону, запускаць праграмы з прадракальнікамі да поўначы. А сярод тых, хто выступае ў гэтых праграмах, многія - звычайныя ашуканцы.

IAR/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт