IDU заклікае вызваліць Бяляцкага
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.11.2011 11:32
Міжнародны дэмакратычны зьвяз патрабуе вызваленьня кіраўніка „Вясны” ды скасаваньня ўсіх крымінальных абвінавачваньняў супраць яго.
Міжнародны дэмакратычны зьвяз (IDU) прыняў рэзалюцыю з заклікам да беларускіх уладаў вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага, а таксама скасаваць усе крымінальныя абвінавачваньні супраць яго.
Беларускія пытаньні, у тым ліку справа палітвязьняў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, закраналіся падчас сустрэчы старшыня партыі БНФ Аляксея Янукевіча з партыйнымі лідарамі Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу ў Вялікабрытаніі.
У тым ліку, Янукевіч выступіў на паседжаньні камітэту Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу па міжнародных справах, дзе была дадзена ацэнка геапалітычнай сытуацыі вакол Беларусі ў рэгіянальным кантэксьце.
10 лістапада ў судзе над кіраўніком праваабарончага цэнтру „Вясна” Алесем Бяляцкім абвешчаны перапынак да 16-га лістапада. Перапынку папрасіў пракурор, каб перакваліфікаваць абвінавачаньне.
svaboda.org/аз