Кастаеў просіць прытулку ў Летуве
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.11.2011 16:30
За пратэсты супраць будаўніцтва новай АЭС яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Міхаіл Кастаеў - вядомы расейскі праваабаронца, дзеяч „Руху зялёных”, папрасіў палітычнага прытулку ў Летуве.
За арганізаваньне грамадзкіх пратэстаў супраць будаўніцтва ў Калінінградзе новай АЭС яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Кастаеў не паявіўся ў судзе ў Калінінградзе ды зьбег у Летуву, дзе стараецца атрымаць статус палітычнага ўцекача.
У мінулым годзе Міхаіл Кастаеў трапіў у сьпіс 20 найбольш актыўных праваабаронцаў Расеі. Зусім нядаўна ён быў абвінавачаны ў буйных фінансавых махінацыях.
аз