Емэн: чарговыя сьмяротныя ахвяры
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.10.2011 15:23
У Емэне 10 месяцаў працягваюцца дэманстрацыі супраць улады прэзыдэнта Салега.
У Емэне супрацоўнікі сіл бясьпекі застрэлілі як мінімум чатырох удзельнікаў антыўрадавай дэманстрацыі ў Сане, сталіцы дзяржавы.
Трагедыя здарылася недалёка ад прэзыдэнцкага палацу. Мэдычныя службы паведамлюць пра дзясяткі параненых.
У Емэне вось ужо дзесяць месяцаў працягваюцца дэманстрацыі супраць аўтарытарнай улады прэзыдэнта Алі Абдулы Салега.
Учора падчас падобнай дэманстрацыі, у якой удзельнічалі дзясяткі тысячаў чалавек, емэнскія службы застрэлілі каля 12 чалавек.
Алі Абдула Салег кіруе краінай 33 гады. Праціўнікі абвінавачваюць яго ў парушэньні правоў чалавека й жорсткай барацьбе зь мясцовай апазыцыяй.
аз