Хрысту Збавіцелю - 80 гадоў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.10.2011 19:30
Помнік Хрысту Збавіцелю ў Рыё-дэ-Жанэйра - важны рэлігійным сымбаль і турыстычная прываблівасьць.
Мінае 80 гадоў з моманту адкрыцьця вядомай фігуры Хрыста Збавіцеля ў Рыё-дэ-Жанэйра. З гэтай нагоды многія ўрачыстасьці адбудуцца ня толькі ў Бразыліі, але таксама ў некалькіх іншых гарадох у сьвеце.
Для хрысьціянаў помнік Хрысту зьяўляецца важным рэлігійным сымбалям. Для іншых – турыстычнай прываблівасьцю. Кожны дзень паглядзець фігуру Хрыста прыбывае 8-10 тысячаў чалавек.
Вышыня помніка складае амаль 40 мэтраў ды зьяўляецца пятай найвышэйшай статуяй у сьвеце. Ягоная вага складае 600 тонаў. Помнік устаноўлены да вяршыне 700-мэтровай гары, таму ён выдатна бачны зь любога месца Рыё-дэ-Жанэйра.
аз