Калізей - гандлёвы цэнтар!?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.09.2011 23:30
Паводле італьянскіх навукоўцаў, пасьля глядыятараў у Калізеі пасяліліся людзі, а разам зь імі таксама гандляры.
Рымскі Калізей выконваў у Сярэднявеччы ролю жыльлёвага раёну й гандлёвага цэнтру. Таkую выснову зрабілі маладыя італьянскія археолягі, якія цягам шасьці тыдняў дасьледавалі падземную частку сусьветнавядомага амфітэатру.
Паводле іх, пасьля глядыятараў у рымскім Калізеі пасяліліся людзі, а разам зь імі таксама гандляры.
Як сьцьвярджаюць навукоўцы, у Сярэднявеччы ў Калізеі працьвітала самейнае жыцьцьё: кастрышчы, памяшканьні й кладоўкі сьведчаць пра тое, што прынамсі ў адной частцы Калізея пасяліліся людзі. Апрача таго, яны імкнуліся да незалежнасьці, паколькі неўзабаве на тэрыторыі архітэктурнага комплексу ўзьніклі крамы й склады харчовых прадуктаў.
На жаль, у тым жа часе Калізей пачалі разбураць. Ягоныя фрагмэнты выкарыстоўваліся як будаўнічыя матэрыялы, між іншым, пры ўзьвядзеньні базылікі сьвятога Пятра.
аз