Logo Polskiego Radia
Print

Аварыя мэтро ў Шанхаі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2011 15:28
Паводле ўступнай інфармацыі, прычынай сутыкненьня двух цягнікоў мэтро магла быць аварыя сьветлафораў.

/

У выніку аварыі ў мэтро ў горадзе Шанхаі, ва ўсходнім Кітаі, былі параненыя каля 240 чалавек. У большасьці раненьні ня маюць су’рёзнага характару.

Трагічнае здарэньне адбылося на адной зь лініяў мэтро ў горадзе. Паводле ўступнай інфармацыі, прычынай сутыкненьня двух цягнікоў магла быць аварыя сьветлафораў.

Варта нагадаць, цягам апошніх гадоў улады Шанхаю, у якім пражывае больш за 23 мільёны чалавек, інвэстуюць у разбудову мясцовага мэтро вялікія сумы грошай.

Шмат лініяў мэтро было пабудавана й аддадзена ў эксплюатацыю ў асабліва хуткім тэмпе перад сусьветай выставай EXPO 2010.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт