Канец мультыкультуралізму
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.09.2011 18:32
Імігранты з Паўночнага Каўказу пагражаюць Расеі, - Дзьмітры Рагозін.
„Трэба адмовіцца ад практыкі мультыкультуралізму. Імігранты з Каўказу – гэта пагроза,” - сьцьвердзіў Дзьмітры Рагозін, прадстаўнік Расеі пры NATO.
Паводле назіральнікаў, гэты здольны расейскі палітык па асабістай просьбе Ўладзімера Пуціна вяртаецца з Брусэля ў Расею, каб будаваць нацыяналістычнае крыло гэтак званага пуцінаўскага лягера, - чытаем на старонках выданьня „Rzeczpospolita”.
Падчас Сусьветнага палітычнага форуму ў Яраслаўлі расейскі амбасадар пры NATO прэзэнтаваў прапагандысцка-праграмную ідэю.
Рагозін пераконваў, што Расея, таксама як і Захад, падвяргаецца ціску з боку іміграцыі, а ідэя мультыкультуралізму выключна шкодзіць Эўропе.
„Нашая іміграцыя небясьпечная як у палітычным, гэтак і грамадзкім аспэктах,” - пераконваў Рагозін. У прыватнасьці, ён мае на ўвазе імігрантаў з Паўночнага Каўказу, якія „дэманстрацыйна парушаюць расейскія стандарты культуры”.
Паводле дыплямата, расейскі народ павінен дэнацыяналізавацца ды „адбудаваць інстынкт кіруючай нацыі, якая аб’яднае Расею”, - словы Рагозіна цытуе „Rzeczpospolita”.
аз