Logo Polskiego Radia
Print

Крывавы тэракт у Чачні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.08.2011 13:54
Сьледчы камітэт Расейскай Фэдэрацыі ўжо выкрыў злачынцаў.

/

Улады Чачні афіцыйна пацьвердзілі, што ў выніку ўчарашняга тэракту ў сталіцы краіны Грозным загінулі 9 чалавек.

Тэракт зьдзейсьнілі два тэрэрысты-самагубцы, якія прывялі выбуховае рэчыва ў дзеяньне ў цэнтру горада – за некалькі дзясяткаў мэтраў ад будынкаў мясцовага парлямэнту.

Паводле чачэнскага Міністэрства аховы здароўя, у шпіталях застаюцца 22 параненыя, у тым ліку 5 - у цяжкім стане.

Паводле Сьледчага камітэту Расейскай Фэдэрацыі, тэрарыстамі-самагубцамі былі 20–гадовыя жыхары Чачні, у мінулым зьвязаныя зь ісламскімі экстрэмістамі.

Пакуль што ні адна экстрэмісцкая арганізацыя не ўзяла адказнасьці за тэракт.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт