Сусьветныя дні Моладзі ў Мадрыдзе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.08.2011 15:17
У супольнай малітве ўдзельнічаюць маладыя каталікі са 193 краінаў сьвету.
З урачыстай імшы, якую ўчора сумесна адслужылі 800 каталіцкіх біскупаў, арцыбіскупаў і кардыналаў ды 8 тысяч ксяндзоў, распачаліся ў Мадрыдзе XXVI Сусьветныя дні моладзі.
На сустрэчу ў сталіцу Гішпаніі прыехала каля 100 тысячаў паломнікаў – маладых каталікоў са 193 краінаў сьвету.
У чацьвер да ўдзельнікаў Сусьветных дзён моладзі далучыцца папа рымскі Бэнэдыкт XVІ.
аз