Сырыйскія войскі штурмуюць Гаму
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.07.2011 15:35
Жыхары гораду засталіся безь пітной вады й электрычнасьці.
Колькасьць забітых у выніку штурму сырыйскімі урадавымі сіламі гораду Гама вырасла да 25 чалавек. На горад, дзе працягваюцца антыўрадавыя дэманстрацыі, з чатырох бакоў наступаюць урадавыя танкі.
Як паведаміла агенцтва Reuters, мясцовыя шпіталі перапоўненыя параненымі; не хапае крыві для пераліваньня. У горадзе не працуюць вадаправоды; адключана электрычнасьць.
аз